Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.06.2021

Подласць нябачаная - Захарава аб закліках увесці санкцыі супраць прадпрыемстваў Беларусі

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава назвала нябачанай подласцю заклікі ўвесці санкцыі супраць асноўных прадпрыемстваў Беларусі. Аб гэтым Марыя Захарава напісала ў Telegram, паведамляе БЕЛТА.

"На гэтых прадпрыемствах беларусы працуюць. Як жа можна прасіць прыцэльна біць па людзях, па сваіх жа грамадзянах, якія гадамі, дзесяцігоддзямі стваралі ўнутраны прадукт?" - абурылася афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

"Ці амерыканскія санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў ужо гатовы і патрэбны быў той, хто ад імя і па даручэнні агучыць "шматлікія просьбы працоўных аб павышэнні цэн на асноўныя тавары"? Подласць нябачаная", - рэзюмавала Марыя Захарава.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.