Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.05.2021

Прадпрыемствы БЦК за I квартал амаль у два разы павялічылі аб'ём інвестыцый у асноўны капітал

Прадпрыемствы холдынга "Беларуская цэментная кампанія" за першы квартал 2021 года амаль у два разы павялічылі аб'ём інвестыцый у асноўны капітал. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт цэментнага холдынга.

Усяго за студзень - сакавік бягучага года прадпрыемствамі было выраблена 929 тыс. т цэменту. У цэлым тэмп росту аб'ёмаў прамысловай вытворчасці па холдынгу да аналагічнага перыяду 2020 года склаў 104,6 працэнта, адзначылі ў БЦК.

"Акрамя таго, нашы прадпрыемствы павялічылі тэмпы росту валавой дабаўленай вартасці на аднаго сярэдняспісачнага работніка (110,2 працэнта) і аб'ём інвестыцый у асноўны капітал (191,6 працэнта). Больш як на 8 працэнтаў у параўнанні з першым кварталам 2020 года вырасла і сярэднямесячная зарплата па холдынгу - яна дасягнула Br1067", - паведамілі ў холдынгу.

Холдынг аб'ядноўвае 26 прадпрыемстваў, размешчаных ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. На сённяшні дзень цэментны холдынг - вядучы вытворца будаўнічых матэрыялаў у краіне. На прадпрыемствах, якія ўваходзяць у яго склад, пастаянна вядзецца работа па пашырэнні рынкаў збыту, удасканаленні якасці прадукцыі, рацыянальным выкарыстанні рэсурсаў і ўкараненні інвестыцыйных праектаў.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.