Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
18.04.2020

Рэспубліканскі суботнік пройдзе 25 красавіка

У гэты дзень рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, мясцовыя органы ўлады, іншыя арганізацыі на добраахвотнай аснове могуць правесці суботнік на працоўных месцах або добраўпарадкаваць гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі населеных пунктаў, падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона. Удзел у суботніку прымуць і кіраўнікі дзяржорганаў.

Заробленыя ў гэты дзень сродкі пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.
   
Што тычыцца далейшага размеркавання пералічаных сродкаў, то 50% застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Яны накіроўваюцца на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да лета, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, а таксама аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
   
Яшчэ 50% сродкаў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць Міністэрству фінансаў. Гэтыя сродкі ў роўных долях накіроўваюцца Нацыянальнаму мастацкаму музею і Гомельскаму аблвыканкаму для рэканструкцыі братняга пахавання на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне.
   
Пры ўдзеле ў суботніку некамерцыйных арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна іх калектывамі.

Рабочую групу па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.