Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.04.2020

Стартаваў Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года»

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 года № 207 аб'яўляецца старт Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».

Па выніках конкурсу вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях:

- «Паспяховы старт»;

- «Стабільны поспех» (у дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць буйныя прадпрыемствы);

- «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;

- «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;

- «Эфектыўны індывідуальны бізнэс» (у дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).

Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе павінны накіраваць свае заяўкі ў Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт да 1 чэрвеня 2020 года. Падрабязна з умовамі ўдзелу можна азнаёміцца перайшоўшы па спасылцы: http://www.economy.gov.by/ru/new_url_191887823-ru/.

Папярэдне варта звяртацца ў кабінет № 310 сектара па рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання і прадпрымальніцтву ўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг Ваўкавыскага райвыканкама, тэл. +375 1512 4 50 26, 4 57 98, альбо на: e-mail: volk.egr@mail.ru.

Удзел у конкурсе бясплатны.

 

Спяшайцеся стаць лепшымі!