Стаўка рэфінансавання з 19 лютага зніжаецца з 9% да 8,75% гадавых, стаўка па крэдыце овернайт - з 10% да 9,75% гадавых, стаўка па дэпазіце овернайт - з 8% да 7,75% гадавых. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Гэтыя рашэнні прыняты праўленнем Нацбанка па выніках сённяшняга пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы. Наступнае пасяджэнне запланавана на 13 мая 2020 года.
У мінулы раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі была зніжана 20 лістапада - з 9,5% да 9% гадавых.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.