Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.08.2021

У Беларусі намалочана больш за 3,3 млн т збожжа новага ўраджаю

У Беларусі намалочана больш за 3,3 млн т збожжа новага ўраджаю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных міністэрства, на раніцу 2 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1044,2 тыс. га, што складае 48,7 працэнта запланаваных плошчаў.

Намалочана 3391 тыс. т збожжа. Па намалоце збожжа лідзіруе Мінская вобласць - 806,4 тыс. т, на другім месцы - Брэсцкая вобласць, дзе атрымана 781 тыс. т. У Гродзенскай вобласці намалочана 499,7 тыс. т, у Віцебскай - 439 тыс. т, у Магілёўскай - 434,5 тыс. т, у Гомельскай - 430,4 тыс. т.

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 736,5 тыс. га (90,7 працэнта ад плана). Нарыхтавана 799 тыс. т сена (71,5 працэнта ад плана), 11,574 млн т сенажу (85,7 працэнта) і 331,5 тыс. т сіласу (1,71 працэнта). Усяго нарыхтавана 3,724 млн т адзінак травяных кармоў.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.