Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.08.2020

Урон ад пратэстаў у Беларусі ўжо склаў не менш як $500 млн - Бельскі

Урон ад пратэстаў у Беларусі ўжо склаў не менш як $500 млн, заявіў БЕЛТА памочнік Прэзідэнта па пытаннях фінансава-крэдытнай сістэмы Валерый Бельскі.

"Страты ад пратэсных акцый - гэта не тыя Br500 тыс., якія затрачаны на аднаўленне клумбаў і газонаў. Бягучы ўрон ужо склаў не менш за $500 млн. Адтэрмінаваны вылічаецца мільярдамі. Парушаны асновы створанай гадамі сістэмы замежнага крэдытавання, пацярпела інвестыцыйная прывабнасць краіны", - сказаў Валерый Бельскі.

"Забастоўку як форму палітычнага пратэсту выбралі работнікі дзяржаўных прадпрыемстваў. Лепшых, якім па рашэнні кіраўніка дзяржавы аказвалася падтрымка. З дастойнай заработнай платай, сацыяльным пакетам. Напрыклад, на БМЗ за ліпень сярэдняя заработная плата склала Br1643, на МЗКЦ - Br1640, у вытворчым сектары "Беларуськалія" - Br3458", - прывёў даныя памочнік кіраўніка дзяржавы.

Ён звярнуў увагу, што большасць прыватных прадпрыемстваў прадаўжае працаваць, замацоўваючыся на новых рынках, якія страцілі канкурэнты ў кавідны перыяд. "Амкадор", напрыклад, нарасціў вытворчасць за паўгоддзе амаль у паўтара раза. І ставіць задачу даць да канца года 200 працэнтаў", - адзначыў Валерый Бельскі.

Паводле яго даных, на прадпрыемстве "Савушкін прадукт" некалькі супрацоўнікаў паспрабавалі сабрацца на мітынг, але калі кадравая служба заявіла, што на разглядзе ёсць 200 рэзюмэ жадаючых працаўладкавацца, мітынг не быў арганізаваны.

У шахцёраў цяжкая праца, але і аплата, дзяржаўныя гарантыі беспрэцэдэнтныя. Гэта скарочаны 35-гадзінны працоўны тыдзень з шасцігадзінным працоўным днём. Акрамя асноўнага водпуску ў памеры 24 дні прадастаўляецца дадатковы - 42 дні. Заканадаўча замацавана права на датэрміновую пенсію пасля 20 гадоў працы. Часткова пакрываюцца затраты на харчаванне, прадпрыемства са сваіх сродкаў выплачвае ўзносы на фарміраванне дадатковай пенсіі. "Удзельнікі мітынгу шахцёраў заявілі, што хочуць захаваць гэтыя гарантыі, якіх іх ніхто не збіраўся пазбаўляць. Але пры адсутнасці ў прадпрыемства грошай гэта будзе немагчыма. Сродкі ідуць ад продажаў. Продажы - ад вытворчасці. Няма вытворчасці - няма продажаў - няма сродкаў - няма сацыяльных гарантый", - дадаў ён.

"У пратэстаў няма важкіх прычын, але ёсць важкія наступствы. Рэспубліка Беларусь - наладжаны механізм работы эканомікі і сацыяльнай сферы. Збалансаваны за гады дзяржаўнага будаўніцтва. Збоі ў яго рабоце не абяцаюць нічога добрага беларускаму народу ў цэлым, а не прадстаўнікам нейкай сацыяльнай групы", - рэзюмаваў Валерый Бельскі.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.