Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
09.08.2021

"Вялікая размова з Прэзідэнтам" - Лукашэнка 9 жніўня сустрэнецца з журналістамі і прадстаўнікамі грамадскасці

"Вялікая размова з Прэзідэнтам" адбудзецца 9 жніўня. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці ў фармаце адкрытай размовы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Мерапрыемства адбудзецца ў Палацы Незалежнасці, пачатак у 11.00. Трансліравацца мерапрыемства будзе ў прамым эфіры. Да размовы плануецца запрасіць некалькі соцень чалавек.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.