Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.07.2021

Забароны і абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 89 раёнах Беларусі

Забароны і абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 89 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забароны і абмежаванні ўведзены па ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Таксама яны дзейнічаюць амаль на ўсёй тэрыторыі Віцебскай (акрамя Браслаўскага раёна), на большай частцы тэрыторыі Мінскай (акрамя Мядзельскага, Лагойскага і Капыльскага раёнаў) і Магілёўскай (акрамя Хоцімскага, Клічаўскага, Асіповіцкага, Кіраўскага, Глускага і Бабруйскага раёнаў) абласцей.

Акрамя таго, абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў большасці раёнаў Гомельскай вобласці, акрамя Лельчыцкага, Мазырскага і Рэчыцкага.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.