Галоўная / Культура / Сфера культуры

Сфера культуры

ДУК "Ваўкавыскі ГДК"
Дзіцячыя школы мастацтваў
 




Аддзел культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта


Адрас: 231900, г. Ваўкавыск, ул. Дз
яржынскага, 3

volkovysk-ok@mail.ru 

Тэл. / Факс: 8 (01512) 5-12-80

Начальнік: Ляховіч Віталій Іванавіч, тэл. 5-12-74

(Прыёмны дзень - серада: 8.00-13.00)

Галоўны спецыяліст: Урбановіч Сяргей Мікалаевіч, тэл. 5-12-81

Галоўны спецыяліст (спецыяліст па кадрах): Іванова Надзея Мікалаеўна, тэл. 5-12-81

Рэжым працы: 8.00-13.00 - 14.00-17.00

Сетка ўстаноў культуры Ваўкавыскага раёна ўключае:

- Дзяржаўная ўстанова культуры "Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры" ў структуру якой уваходзяць 17 філіялаў;

- Дзяржаўная ўстанова культуры «Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў», у структуру якой уваходзіць філіял «Ваўкавыскі Дом рамёстваў»;

- Дзяржаўная ўстанова культуры “Ваўкавыская раённая бібліятэка”, у структуру якой уваходзяць 18 філіялаў;

- Установа культуры «Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей ім. П.І.Баграціёна»;

- 3 дзіцячыя школы мастацтваў з 8 філіяламі. Установы культуры сёння маюць неабходныя сродкі, каб паўнацэнна арганізаваць вольны час насельніцтва.

Штогод праводзіцца больш за 3000 мерапрыемстваў, у тым ліку каля 1500 - на платнай аснове.

Пры ўстановах культуры функцыянуюць 115 клубных фарміраванняў, у тым ліку 64 - для дзяцей і падлеткаў. У раёне 29 непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці з назвамі "народны", "узорны", два калектывы маюць ганаровае званне "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь".

У Ваўкавыскім раёне назапашаны багаты вопыт па арганізацыі работы ў клубах па інтарэсах разнастайнай тэматычнай накіраванасці: грамадска-культурнай, сямейна-бытавой, прыродазнаўчай, мастацкай, інтэлектуальнай і інш. заўсёды гатовы прыняць у свае рады і дзяцей і дарослых, маладых і пажылых, сямейных і адзінокіх.

Штогод калектывы Ваўкавышчыны прымаюць актыўны ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах.

Пачатковай музычнай адукацыі ў раёне на пачатак 2025-2026 навучальнага года навучаецца 1049 навучэнцаў. Дзеці навучаюцца харэаграфіі, выяўленчаму і дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, спевам і ігры на музычных інструментах, займаюцца на мастацка-эстэтычным аддзяленні.

Навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў Ваўкавыскага раёна станавіліся пераможцамі міжнародных конкурсаў.

У Ваўкавыскім раённым Цэнтры рамёстваў арганізаваны і паспяхова працуюць гурткі па розных напрамках традыцыйнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ткацтва, вышыўка, роспіс, вязанне, ганчарства, маляванне па тканіне, работа са скурай і этнаграфічны музей. Дзеці атрымліваюць веды і засвойваюць традыцыйныя тэхналогіі па саломапляценні, фларыстыцы, вышыўцы, вязанні кручком, бісерапляценні.

Штогод паслугамі бібліятэк раёна абслугоўваецца больш за 14 тыс. чытачоў, кнігавыдача складае больш за 200 тыс. экз. У сямі бібліятэках арганізавана работа публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ) з базай даных прававой інфармацыі "Эталон".

Багатую калекцыю зброі, рыштунку, абмундзіравання, сапраўды ўнікальны збор карцін і гравюр рускіх, французскіх, нямецкіх аўтараў можна ўбачыць у залах Ваўкавыскага Ваенна-гістарычны музея імя П.І. Баграціёна. Цяпер у музеі вядзецца актыўная навуковая работа. Фонды музея штогод папаўняюцца.

Немалаважным напрамкам сферы культуры з'яўляецца захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. На тэрыторыі Ваўкавыскага раёна размешчаны 37 аб'ектаў, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сярод іх: 3 цэрквы, 6 касцёлаў, 5 былых сядзіб, на 2-х з якіх вядзецца рэканструкцыя, 14 аб'ектаў археалогіі, 7 брацкіх магіл, а таксама 2 нематэрыяльныя праявы творчасці чалавека – Традыцыя простага двухнітавага ткацтва, якую захоўвае і прапагандуе Ваўкавыскі раённы Цэнтр. «Комплекс уменняў вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне».