Галоўная / Культура / Сфера культуры

Сфера культуры

ДУК "Ваўкавыскі ГДК"
Дзіцячыя школы мастацтваў
 




Аддзел культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта


Адрас: 231900, г. Ваўкавыск, ул. Дз
яржынскага, 3

volkovysk-ok@mail.ru 

Тэл. / Факс: 8 (01512) 5-12-80

Начальнік: Ляховіч Віталій Іванавіч, тэл. 5-12-74

(Прыёмны дзень - серада: 8.00-13.00)

Галоўны спецыяліст: Урбановіч Сяргей Мікалаевіч, тэл. 5-12-81

Галоўны спецыяліст (спецыяліст па кадрах): Гуляй Алена Алегаўна, тэл. 5-12-81

Рэжым працы: 8.00-13.00 - 14.00-17.00

Дзяржаўная ўстанова "Ваўкавыскі раённы міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый"

Кіраўнік: Македон Ала Аляксандраўна, тэл. 6-39-16

Сетка ўстаноў культуры Ваўкавыскага раёна ўключае:

- Дзяржаўная ўстанова культуры «Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры» з філіялам «Маладзёжны цэнтр»;

- Дзяржаўная ўстанова культуры «Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці», у структуру якой уваходзяць 16 філіялаў;

- Дзяржаўная ўстанова культуры «Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў», у структуру якой уваходзіць Роскае аддзяленне;

- Дзяржаўная ўстанова культуры «Ваўкавыская раённая бібліятэка», у структуру якой уваходзяць 18 філіялаў;

- Установа культуры «Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей ім. П.І. Баграціёна»;

- 3 дзіцячыя школы мастацтваў з 10 філіяламі.

Установы культуры сёння маюць неабходныя сродкі, каб паўнавартасна арганізаваць вольны час насельніцтва.

Штогод праводзіцца больш за 4000 мерапрыемстваў, у тым ліку каля 1500 - на платнай аснове.

Пры клубных установах культуры функцыянуюць 128 фарміраванняў, у тым ліку 72 - для дзяцей і падлеткаў. У раёне 29 непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці з найменнямі «народны», «узорны», адзін калектыў мае ганаровае званне "заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

Для таго, каб дапамагчы дарослым і дзецям запоўніць свой вольны час арганізаваны клубы па інтарэсах, якія ставяць сваёй мэтай садзейнічанне пераўтварэнню ўстаноў культуры ў цэнтры духоўных узаемаадносін і ўзаемаразумення, абмену думкамі, дапамагаюць раскрыць творчыя здольнасці. У Ваўкавыскім раёне назапашаны багаты вопыт па арганізацыі працы ў іх. 34 клуба па інтарэсах разнастайнай тэматычнай накіраванасці: грамадска-культурнай, сямейна-бытавой, прыродазнаўчы, мастацкай, інтэлектуальнай і іншыя, заўсёды гатовыя прыняць у свае шэрагі і дзяцей і дарослых, маладых і пажылых, сямейных і адзінокіх.

Штогод калектывы Ваўкавышчыны прымаюць актыўны ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах.

Пачатковай музычнай адукацыі ў раёне на пачатак 2020-2021 навучальнага года навучаецца 1164 навучэнца. Дзеці навучаюцца харэаграфіі, выяўленчаму і дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, спевам і ігры на музычных інструментах, займаюцца на мастацка-эстэтычным аддзяленні.

Навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў Ваўкавыскага раёна станавіліся пераможцамі міжнародных конкурсаў.

У Ваўкавыскім раённым Цэнтры рамёстваў арганізаваны і паспяхова працуюць гурткі па розных напрамках традыцыйнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ткацтва, вышыўка, роспіс, вязанне, ганчарства, маляванне па тканіне, праца са скурай. Працуе этнаграфічны музей. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымліваюць веды і засвойваюць традыцыйныя тэхналогіі па саломапляценні, фларыстыцы, вышыўцы, вязання кручком, бісерапляценні.

Штогод паслугамі бібліятэк раёна абслугоўваецца больш за 23 тыс. чытачоў, кнігавыдача складае каля 430 тыс. экз. Маецца 15 электронных адрасоў бібліятэк сістэмы. У Ваўкавыскай раённай бібліятэцы дзейнічае мультымедыацентр, у раённай дзіцячай і гарадской дзіцячай бібліятэках створаны інфармацыйна-адукацыйныя цэнтры. У сямі бібліятэках арганізавана работа публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ) з базай даных прававой інфармацыі "Эталон".

Багатую калекцыю зброі, рыштунку, абмундзіравання, сапраўды ўнікальны збор карцін і гравюр рускіх, французскіх, нямецкіх аўтараў можна ўбачыць у залах Ваўкавыскага ваенна-гістарычны музея імя П.І. Баграціёна. У цяперашні час у музеі вядзецца актыўная навуковая праца. Фонды музея штогод папаўняюцца.

Немалаважным напрамкам сферы культуры з'яўляецца захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. На тэрыторыі Ваўкавыскага раёна размешчаны 37 аб'ектаў са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці. Сярод іх: 3 царквы, 6 касцёлаў, 5 былых сядзіб, на 2-х з якіх вядзецца рэканструкцыя, 14 аб'ектаў археалогіі, 7 брацкіх магіл, а таксама 2 нематэрыяльныя праявы творчасці чалавека - Традыцыя простага двухнітавагаткацтва, якую захоўвае і прапагандуе Роскаеаддзяленне Ваўкавыскага раённага цэнтра рамёстваў і Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Комплекс уменняў вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне»