Галоўная / Культура / Праца і сацыяльная абарона

Праца і сацыяльная абарона

Сайт упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва Ваўкавыскага раёна
 
 
Да ведама!

Аб працоуным часе у сельскай гаспадарцы  

Працоўны адпачынак за першы год 

Перапынкі для кармлення дзіцяці  

Кампетенцыя КПС  

Разлік пры звальненні

Своечасовасць выплаты заработнай платы (ЛВЭ)
За працу ў святочны дзень (ФИМ)
Абмежаванне памера вылічэнняў з заработнай платы (СОВ)

ДУ «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы" з'яўляецца дзяржаўнай установай сацыяльнага абслугоўвання, які аказвае сацыяльныя паслугі з пражываннем: 
            кароткатэрміновым тэрмінам да аднаго месяца; 
            часовым тэрмінам да аднаго года; 
            пастаянным.
      Размешчаны інтэрнат у аграгарадку Ждановічы (Мінскі раён), у экалагічна чыстай зоне ў асяроддзі хваёвага бору і трох азёр.
           Інтэрнат складаецца з двух чатырохпавярховых спальных карпусоў, медыка-адміністрацыйнага корпуса, клуба-сталовай, якія злучаны паміж сабой пераходамі. 
         Грамадзяне, якія пражываюць у інтэрнаце, размяшчаюцца па аддзяленнях у залежнасці ад катэгорыі і захаванасці да самаабслугоўвання: агульнае, падвышанай камфортнасці, кароткатэрміновага пражывання. 
          Жылы фонд інтэрната прадстаўлены ўтульнымі нумарамі блочнага тыпу з балконами. Пакоі абсталяваны неабходным наборам мэблі, які стварае ўтульную абстаноўку. Варыянты пражывання падаюцца ў адпаведнасці з пажаданнямі пражываючага, улічваючы густ, цэнавую катэгорыю і іншыя перавагі. 
     Пакоі аддзялення падвышанай камфортнасці дадаткова абсталяваны тэлевізарам, электрачайнікам, халадзільнікам. 
         На перыяд пражывання грамадзяне забяспечваюцца ўсім неабходным і ім аказваецца спектр сацыяльных паслуг, у адпаведнасці з іх патрэбамі. 
            У інтэрнаце таксама маецца медыцынскае аддзяленне, якое абсталявана сучасным абарудаваннем, што дазваляе ажыццяўляць кваліфікаванае і эфектыўнае аднаўленчые лячэнне пры самай разнастайнай паталогіі. Комплексны падыход лекараў інтэрната да пытанняў лячэння, своечасовага абследавання, пастаяннага назірання за станам здароўя з'яўляюцца вынікам паляпшэння якасці і працягласці жыцця ветэранаў. 
            Ўкаранёны і актыўна выкарыстоўваюцца новыя методыкі фізічнай рэабілітацыі, а менавіта: спелеалячэнне, ЛФК у басейне, падводны масаж, розныя віды ванн - мінеральныя, іглічныя, жамчужныя, віхравыя, солевыя. Для пражываючых, якія знаходзяцца на пасцельным рэжыме - методыка пасіўнай механатэрапіі. 
            Усе, маючыя патрэбу забяспечваюцца тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, маюцца функцыянальныя ложкі, супрацьпролежневыя матрацы, хадункі, кіі, інвалідныя каляскі, крэслы з санітарным абсталяваннем, пад'ёмнікі для прыняцця ваннаў і іншыя прыстасаванні, значна палягчаючыя жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі. 
            Добраму самаадчуванню пражываючых у інтэрнаце спрыяе чатырохразовае збалансаванае, у тым ліку і дыетычнае, харчаванне, распрацаванае з улікам пажаданняў пражываючых. 
            У інтэрнаце функцыянуюць бібліятэка, чытальная зала, музей Вялікай Айчыннай вайны, актавая зала. Для зручнасці пажылых грамадзян на тэрыторыі інтэрната маецца аддзяленне Белпошты,  аддзяленне ААТ «АСБ Беларусбанк», магазін харчовых тавараў. 
            Таксама развіта адукацыйная дзейнасць, праводзяцца вечары, прысвечаныя розным памятным датам і святам. Вядзецца актыўная работа з моладзевымі арганізацыямі, што дазваляе захаваць духоўную сувязь пакаленняў, забяспечвае перадачу вопыту і духоўнай спадчыны ад ветэранаў да падрастаючага пакалення.
            Пасяленне грамадзян у інтэрнат ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2008 г. № 1408 "Аб спецыяльных жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду" і Статутам. 
            У агульнае аддзяленне могуць ўсяляцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, у адпаведнасці з пералікам медыцынскіх паказанняў і медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, што ўстанаўліваюцца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам аховы здароўя, якія дасягнулі ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросту на агульных падставах, інваліды I і II групы, якія маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе або старонняй дапамозе, бытавым абслугоўванні і медыцынскай дапамозе, з ліку: 
            Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай працы і грамадзян, удастоеных звання «Герой Беларусі»; 
            ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны;
            інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў; 
            былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і былых непаўналетніх вязняў iншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады другой сусветнай вайны; 
            членаў сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі) у гады Вялікай Айчыннай вайны і пры выкананні воінскіх (службовых) абавязкаў;
            грамадзян, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, інваліды, у адносінах да якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, якія прывялі да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі; 
            грамадзян, якія маюць ганаровыя званні СССР (народны, заслужаны), а таксама удастоеных ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь (народны, заслужаны); 
            лаўрэатаў Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР, а таксама лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь; 
            асоб, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь, і іх намеснікаў, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іх намеснікаў, старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і іх намеснікаў, якія  прапрацавалі ў названых пасадах не менш за 5 гадоў;
            правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; 
            выдатных спартсменаў - пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнаў свету і Еўропы; 
            грамадзян, узнагароджаных: 
           ордэнамі СССР (за выключэннем ордэна «За асабістую мужнасць», ордэна Дружбы Народаў і ордэна «Матчына Слава») і медалямі СССР: «За працоўную доблесць», «За працоўную адзнаку»; 
            ордэнамі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем ордэна «За асабістую мужнасць», ордэна Дружбы народаў і ордэны Маці) і                               медалямі Рэспублікі Беларусь "За працоўныя заслугі" і Францыска Скарыны; 
            дактароў і кандыдатаў навук, якія з'яўляюцца ветэранамі працы (далей - грамадзяне агульнай катэгорыі). 
            У аддзяленне падвышанай камфортнасці могуць ўсяляцца грамадзяне, якія дасягнулі ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросту на агульных падставах, і інваліды I і II групы, якія маюць патрэбу ў пастаянным староннім доглядзе або старонняй дапамозе, бытавым абслугоўванні і медыцынскай дапамозе, з ліку ветэранаў працы, а таксама грамадзяне агульнай катэгорыі. 
            У аддзяленне кароткатэрміновага пражывання могуць ўсяляцца грамадзяне, якія дасягнулі ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросту на агульных падставах, і інваліды I і II групы, якія захавалі здольнасць да самаабслугоўвання, з ліку ветэранаў працы, а таксама грамадзяне агульнай катэгорыі. 
            У інтэрнат на дзяржаўнае забеспячэнне ўсяляюцца грамадзяне агульнай катэгорыі, якія не маюць паўналетніх дзяцей, мужа, жонкі ці бацькоў, якія не з'яўляюцца інвалідамі I і II групы, якія не дасягнулі ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросту на агульных падставах, альбо іншых фізічных або юрыдычных асоб, з якімі заключаны дагавор рэнты з выдзяленнем сродкаў на ўтрыманне, дагавор пажыццёвага ўтрымання. 
            У інтэрнат на платных умовах ўсяляюцца: 
            грамадзяне агульнай катэгорыі, якія маюць паўналетніх дзяцей, мужа,  жонку ці бацькоў, якія не з'яўляюцца інвалідамі I і II групы, якія не дасягнулі ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросту на агульных падставах, альбо іншых фізічных або юрыдычных асоб, з якімі заключаны дагавор рэнты з выдзяленнем сродкаў на ўтрыманне, дагавор пажыццёвага ўтрымання (пры наяўнасці свабодных месцаў); 
            грамадзяне агульнай катэгорыі, якія атрымліваюць пенсію з іншых дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі (пагадненнямі), заключанымі Рэспублікай Беларусь; 
            грамадзяне агульнай катэгорыі, якія не дасягнулі 65-гадовага ўзросту, за выключэннем інвалідаў I і II групы; 
            грамадзяне агульнай катэгорыі, жылыя памяшканнi якiх, належаць ім на праве ўласнасці, былі адчужаныя па дагаворах дарэння, куплі-продажу на працягу 5 гадоў, што папярэднічаюць дню падачы заявы аб прадастаўленні спецыяльнага жылога памяшкання або пасля яго падачы да дня засялення, а таксама пры адчужэнні названых памяшканняў або здачы іх па дагаворах найму жылога памяшкання падчас пражывання грамадзян у стацыянарнай установе; 
            у аддзяленне кароткатэрміновага пражывання; 
            у аддзяленне падвышанай камфортнасці. 
            Для вырашэння пытання аб засяленні ў інтэрнат неабходна звяртацца ў органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства (рэгiстрацыi) грамадзяніна, якая хоча пасяліцца ў інтэрнат на пэўных умовах (на дзяржаўнае забеспячэнне, на платных умовах). 
            Кошт пражывання ў інтэрнаце па стане на 1 чэрвеня 2017 г. складае:
            у агульным аддзяленні - 15,50 беларускіх рублёў у суткі;
            у аддзяленні кароткатэрміновага знаходжання - 18,05 беларускіх рублёў у суткі;
            у аддзяленні падвышанай камфортнасці: 
            для асоб, якія самастойна перамяшчаюцца - 26,00 беларускіх рублёў у суткі, 
            для асоб, якія знаходзяцца на пасцельным рэжыме - 29,00 беларускіх рублёў у суткі. 
            ДУ «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы" - гэта месца, дзе ўдала спалучаюцца камфортныя ўмовы для пражывання, прафесійны падыход супрацоўнікаў да аказання рознага віду сацыяльных паслуг, спрыяльныя ўмовы для адпачынку і рэалізацыі творчых здольнасцяў. 
            За вялікі ўклад у развіццё дзяржаунай сістэмы сацыяльнай абароны, зацвярджэнні ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці ў грамадстве ў 2014 годзе калектыву ДУ «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы" прысуджана прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”