15 студзеня 2025 г. з 11.00 да 13.00 у кабінеце 101 Ваўкавыскага райвыканкама адбудзецца прыём грамадзян намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь – дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў Самбуком Андрэем Васільевічам.
Падчас прыёму вы можаце паведаміць аб фактах парушэння заканадаўства і (або) крымінальных злачынствах эканамічнай і карупцыйнай накіраванасці.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефону 5 13 19.