Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.03.2024

23 сакавіка 2024 г. "прамую тэлефонную лінію" правёў старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Сіцько Міхаіл Міхайлавіч

Ад грамадзян паступіла 10 зваротаў па пытаннях добраўпарадкавання дарогі і дваровай тэрыторыі, затапленні кватэры, затапленні сутарэннага памяшкання, аб нязгодзе з закрыццём магазіна і медыцынскім абслугоўванні. Частка пытанняў растлумачана падчас правядзення "прамой тэлефоннай лініі", частка пытанняў накіравана на разгляд па кампетэнцыі і інфармаванне заяўнікаў.