Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.10.2020

Пяць жанчын з Ваўкавыскага раёна ўзнагароджаны ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 358 аб узнагароджанні ордэнам Маці.

Усяго за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей у рэспубліцы ўзнагароджаны 240 жанчын розных сфер дзейнасці. Сярод іх 19 прадстаўніц Гродзенскай вобласці, у тым ліку пяць з Ваўкавыскага раёна. Гэта прадавец харчовых тавараў Іна Здзіславаўна Каплінская, аператар машыннага даення ААТ “Хацькоўцы” Людміла Антонаўна Мазец, аператар цэха інкубацыі філіяла “Скідзельская птушкафабрыка” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” Алена Казіміраўна Цімошка, а таксама хатнія гаспадыні Вольга Віктараўна Мазец і Надзея Леанідаўна Мілько.

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".