Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.06.2020

Шэраг медыцынскіх работнікаў узнагароджаны Ганаровай граматай Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта

У сувязі з Днём медыцынскіх работнікаў Ганаровай граматай Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя ўзнагароджаны:

БАЛАБАНОВІЧ Юрый Аляксандравіч, урач-тэрапеўт прыёмнага аддзялення УАЗ “Ваўкавыская цэнтральная раённая бальніца”;

МІХАЛЕВІЧ Вера Вацлаваўна, памочнік ўрача-эпідэміёлага аддзела эпідэміялогіі ДУ “Ваўкавыскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”;

ПАНАСІК Кацярына Сяргееўна, урач-тэрапеўт тэрапеўтычнага аддзялення УАЗ “Ваўкавыская цэнтральная раённая бальніца”;

ПАНФІЛАВА Марына Паўлаўна, медыцынская сястра-дыетолаг УАЗ “Абласны дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр “Ваўкавыск”;

ПЫШЫНСКАЯ Аляксандра Андрэеўна, урач-тэрапеўт тэрапеўтычнага аддзялення УАЗ “Ваўкавыская цэнтральная раённая бальніца”;

САХАЦКІ Аляксандр Валянцінавіч, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі УАЗ “Ваўкавыская цэнтральная раённая бальніца”;

СТАЛЯРЧУК Вольга Уладзіміраўна, урач-рэнтгенолаг рэнтгенаўскага кабінета (стацыянар) рэнтгенаўскага аддзялення УАЗ “Ваўкавыская цэнтральная раённая бальніца”;

ЧАРНЕЎСКАЯ Крысціна Міхайлаўна, урач-бактэрыёлаг мікрабіялагічнай лабараторыі ДУ “Ваўкавыскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”;

ШУМЕЛЬ Андрэй Казіміравіч, урач-рэнтгенолаг, загадчык рэнтгенаўскага аддзялення УАЗ “Ваўкавыская цэнтральная раённая бальніца”;

ЛАСТОЎСКАЯ Юлія Валер’еўна, правізар-рэцэптар цэнтральнай раённай аптэкі № 136 Ваўкавыскага раёна Гродзенскага гандлё­ва-вытворчага РУП “Фармацыя”— за дасягнутыя поспехі ў рабоце па лекавым забеспячэнні і абслугоўванні насельніцтва.

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".