У рэспубліцы стартавала новая акцыя МНС, мэта якой - навучанне насельніцтва дзеянням па сігналах грамадзянскай абароны. Прадоўжыцца яна да 27 сакавіка і пройдзе ў два этапы.
Першы этап акцыі праходзіць з 2 па 13 сакавіка ў інтэрнатах, гандлёва-забаўляльных цэнтрах, кінатэатрах і іншых аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей, дзе ратавальнікі арганізуюць працу інтэрактыўных пляцовак, правядуць прафілактычныя гутаркі і адпрацоўку дзеянняў насельніцтва па сігнале «Увага ўсім!». Акрамя работнікаў РАНС у акцыі бяруць удзел актывісты БМГАВП, прадстаўнікі БДПТ, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і іншых арганізацый.