Выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2019 г. "Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі» зроблены 21 ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і 61 асобе, якая пацярпела ад наступстваў войнаў.
 
 
 
 
 
 Агульная сума выплат па Указу склала 70400 рублёў, з іх:
 
 
 
 
 
 
 
 10 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны атрымалі выплаты па 1700 рублёў;
 
 
 
 
 
 
 
 1 інвалід Вялікай Айчыннай вайны атрымаў выплату 1700 рублёў;
 
 
 
 
 
 
 
  
 8 чалавек, узнагароджаных ордэнамі і медалямі за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, атрымалі выплаты па 900 рублёў;
 
 
 
 
 
 
 
 2 чалавекі, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда", атрымалі выплаты па 900 рублёў;
 
 
 
 
 
 
 
 51 былы вязень месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі ў гады Другой сусветнай вайны, атрымалі выплаты па 700 рублёў;
 
 
 
 
 
 
 
 8 інвалідаў з дзяцінства, якія атрымалі калецтвы з-за наступстваў Вялікай Айчыннай вайны, атрымалі выплаты па 700 рублёў;
 
 
 
 
 
 
 
 2 члена сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, атрымалі выплаты па 700 рублёў.