Электронныя звароты
Паважаны наведвальнік сайта Ваўкавыскага райвыканкама!
Просім Вас ўважліва запаўняць
абавязковыя раздзелы рэгістрацыйнай формы, выкладаць сутнасць звароту выразна і
карэктна. Звароты, якія не адпавядаюць патрабаванням, не могуць быць
разгледжаны.
Патрабаванні, што прад'яўляюцца да
электроннага звароту у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011
года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот
выкладаецца на беларускай або рускай мовах. Электронны зварот грамадзяніна ў
абавязковым парадку павінен ўтрымліваць: - прозвішча, уласнае імя, імя па
бацьку або ініцыялы грамадзяніна; - адрас месца жыхарства
(месца знаходжання) грамадзяніна; - выклад сутнасці звароту; - адрас электроннай пошты грамадзяніна. Электронны зварот юрыдычнай асобы ў
абавязковым парадку павінен ўтрымліваць: - поўнае найменне юрыдычнай асобы; - месца знаходжання юрыдычнай асобы; - выклад сутнасці звароту; - прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай
падпісваць звароты; - адрас электроннай пошты юрыдычнай
асобы. Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не
пазней за 15 дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не
пазней 1 месяца. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным
выглядзе на адрас электроннай пошты, паказанай ў
электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца
знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках,
устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах
грамадзян і юрыдычных асоб".
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці
звароты, якія (па якіх): - напісаны не на беларускай або рускай мове; - не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрас месца
жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна; - не ўтрымліваюць поўнай назвы
юрыдычнай асобы і адрас яго месца знаходжання, прозвiшча,
уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку
падпісваць звароты (для юрыдычных асоб); - ўтрымліваюць тэкст, які не
паддаецца чытанню; ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя
словы або выразы; - падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з
заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім
працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным
заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага
працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароту работніка да
наймальніка, альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы
парадак падачы і разгляду такіх зваротаў; - ўтрымліваюць пытанні, якія не
адносяцца да кампетэнцыі Ваўкавыскага райвыканкама; - прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі; пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім
не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па
сутнасці; - з заяўнікам спынена перапіска. Да электронных зваротаў, якія падаюцца
прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў,
якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. Да формы электроннага звароту маецца
магчымасць прымацавання дадатковых дакументаў і (або) звестак у фарматах PDF, DOC, RTF, TXT, ZIP, RAR. Водгук
электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або напраўлення
заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім было накіравана электронны
зварот. Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас
электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронных зваротах, за выключэннем
выпадкаў, калі: - заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць
пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго
электроннай пошты; - у электронным звароце пазначаны адрас
электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ
(апавяшчэнне). У выпадку, калі паступаюць электронныя звароты аналагічнага
зместу ад розных заяўнікаў і носяць масавы характар (больш за дзесяць
зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце
райвыканкама без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.